Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Паэты

Канстанцін Васільевіч Дронь нарадзіўся 24 мая 1936 года ў вёсцы Ківачына Палескага ваяводства (цяпер Шарашоўскага сельсавета Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Дзяцінства і юнацтва прайшло ў вёсцы Белы Лясок, якая знаходзіцца на ўскрайку Белавежскай пушчы. У гады Вялікай Айчыннай вайны бацькі дапамагалі партызанам. Загінуў пад Варшавай яго старэйшы брат, другі брат атрымаў раненне на фронце.

Васіль Уладзіміравіч Гадулька нарадзіўся 18 мая 1946 года ў вёсцы Федзькавічы Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Маці, Еўдакія Парфенаўна, і бацька, Уладзімір Данілавіч, працавалі ў саўгасе “Беларусь”. Васіль вучыўся ў Рагазнянскай сямігодцы, якую скончыў на выдатна, а потым – у Жабінкаўскай сярэдняй школе.

Міхаіл Міхайлавіч Рудкоўскі нарадзіўся 17 красавіка 1936 года ў вёсцы Востраў (цяпер Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобалсці) у сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Востраўскай васьмігадовай школы Міхаіл Рудкоўскі вырашыў стаць настаўнікам і паступіў на вучобу ў Ганцавіцкае педагагічнае вучылішча. Неўзабаве, калі вучылішча ў Ганцавічах было ліквідавана, яго перавялі на вучобу ў аналагічную ўстанову ў тады яшчэ абласным горадзе Пінску.

Платон Андрэевіч Крэнь нарадзіўся 4 красавіка 1896 года ў фальварку Ярашэва Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер вёска Ярашоўка Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Быў дзясятым дзіцём у сям’і гаспадара фальварка. Бацька, Андрэй Крэнь, быў пісьменным, у доме панаваў культ кнігі: зімовымі вечарамі за сталом шкаляр Платон уголас чытаў творы Сянкевіча, Гогаля, Пушкіна.

Мікалай Антонавіч Ільючык нарадзіўся 10 красавіка 1966 года ў вёсцы Багданаўка Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці ў вялікай сялянскай сям’і. У 1983 годзе скончыў мясцовую сярэднюю школу.

Вячаслаў Васільевіч Вашэка нарадзіўся 28 сакавіка 1966 года ў вёсцы Сенькавічы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1983 годзе скончыў СШ № 3 г. Івацэвічы. Вучыўся ў Беларускім палітэхнічным інстытуце, служыў у Афганістане.

Канстанцін Фёдаравіч Жмінько нарадзіўся 17 лютага 1941 года ў вёсцы Пугачова Брэсцкага раёна (зараз у межах г. Брэста) у рабоча-сялянскай сям’і.

Сцяпан Паўлавіч Нефідовіч нарадзіўся 3 студзеня 1941 года ў сям’і сялян у вёсцы Лахаўка Лунінецкага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Маці і бацька добра спявалі народныя песні. Дзяцінства Сцяпана Нефідовіча прыпала на час вайны і пасляваенныя нягоды, ён рана пайшоў на свой хлеб – пасля заканчэння сямі класаў.

Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц нарадзілася 20 лістапада 1948 года ў вёсцы Рудка Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучылася ў Рудкаўскай пачатковай школе, у Мерчыцкай сямігодцы, а ў 1966 годзе закончыла 10-ы клас у Парэцкай сярэдней школе.

Алена Міхайлаўна Кавальчук нарадзілася 8 снежня 1960 года ў вёсцы Сакалова Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У хуткім часе сям’я пераехала ў Жабінку, дзе і прайшло дзяцінства Алены. Бацька, Міхаіл Ігнатавіч Кавальчук, па спецыяльнасці механізатар, працаваў на цукровым заводе; маці, Ніна Іванаўна, па прафесіі аграном, выкладала ў школе-інтэрнаце.

Старонка 16 з 22